Басанож праз мяжу ў Літву
Хутка ад літоўскіх калег прыйшла інфармацыя пра затрыманне грамадзяніна Беларусі без дакументаў. Як высветлілася, беларускія памежнікі добра ведалі мужчыну – яго неаднаразова затрымлівалі на мяжы, ён мае 8 судзімасцяў. Апошнюю – за крадзеж і захаванне наркотыкаў. На волю выйшаў у верасні, а ў кастрычніку парушальніка затрымалі за спробу нелегальна перакрочыць мяжу. Тады яго толькі папярэдзілі і абавязалі заплаціць штраф.
Зараз у адносінах да парушальніка мяжы літоўскі бок узбудзіў крымінальную справу.
Урад Літвы падрыхтаваў пакет прапановаў па барацьбе з кантрабандай. Сярод прапанаваных мер – узмацненне жорсткасці пакарання за кантрабанду і пабудаванне эфектыўнай сітэмы заахвочвання службовых асобаў. На меркаванне прэм’ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, перадае БЕЛТА, неабходна значна павялічыць памер штрафаў , адказнасць службовых асобаў, даць больш паўнамоцтваў памежнай паліцыі.