Восьмая перамога запар гродзенскіх хакеістаў

|

У гасцях “нёманцы” ўзялі верх на бабруйскім “Шыннікам” 21 лістапада з лікам 3:0. Больш працяглыя пераможныя серыі ў гэтым сезоне былі толькі ў менскага “Юнацтва”, здараліся адрэзкі ў 8 перамог запар у жлобінскага “Металурга” і кіеўскага “Сокала”. Гродзенскі клуб пацярпеў паразу толькі аднойчы у 15 апошніх матчах.

 

“Нёман” працягвае займаць другую пазіцыю ў турнірнай табліцы, маючы 65 балаў. Заўтра гродзенскі клуб сустрэнецца з жлобінскім “Металургам”, які з 59-цю баламі займае 3 месца ў турнірнай табліцы адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі.