Вечар памяці Ларысы Геніюш у Гродне
Двухтомнік Ларысы Геніюш укладання Міхася Скоблы, самае поўнае выданне з творчай спадчыны паэткі, змяшчае каля ста невядомых фотаздымкаў, неапублікаваныя раней вершы і лісты.
Таксама на вечары будзе прэзентаваны дакументальны фільм “Нескароная”, зняты тэлеканалам “Белсат”. Стужка складаецца з дзвюх частак па 30 хвілін. У ёй выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Фільм прэзентуе вядомы беларускі літаратуразнаўца Міхась Скобла. Падчас паказу фільма “Нескароная” ў галерэі “Ў” Міхась Скобла распавёў, што фільм рабіўся ў канспірацыі, і што ані ён, аніхто іншы не ведаюць імя рэжысёра і аператара. На думку літаратуразнаўцы, гэта найлепшая стужка пра Геніюш, якая толькі існуе, яна дае магчымасць ацаніць увесь маштаб гэтай асобы.
На іпрэзе таксама будзе прдстаўлены трэці выпуск альманаху “Асоба і час”, прысвечаны цалкам асобе Ларысы Геніюш.
Вечар памяці адбудзецца па вул. Будзёнага, 48а, пакой 69 у 18.30. Запрашаюцца ўсе, хто мае што сказаць пра знакамітую паэтку з Зэльвеншчыны.
Здымак з new.nv-online.info