Літва не лічыць скончаным працэс ацэнкі ўздзеяння Астравецкай АЭС

|

Як паведамляе карэспандэнт REGNUM, у сваёй заяве міністэрства абвяргае сцверджанні ў СМІ пра тое, што Літва станоўча ацаніла ацэнку ўздзеяння на навакольны асяродак (АУНА) у Беларусі.

 

Насуперак, наша краіна мае пытанні наконт АУНА і лічыць, што гэты працэс няскончаны, пакуль не атрыманыя адказы з Беларусі, – заявіў дырэктар дэпартамента па прадухіленні забруджванняў пры Міністэрстве навакольнага асяродку Літвы Віталіюс Аугліс.

 

Ён адзначыў, што гэтую пазіцыю Літва неаднойчы даносіла да беларускага боку, аднак адказаў на канкрэтна зададзеныя пытанні так і не атрымала. Таму Літве не зразумела, чаму станцыю хочуць пабудаваць у 50 кіламетрах ад Літвы ў Астраўцы.

 

Між тым, Камітэт ЕЭК ААН па захаванні Орхускай канвенцыі працягвае разбіральніцтва па факце парушэння ўладамі Беларусі гэтай канвенцыі ў сувязі з працамі па будаўніцтве АЭС у Гродзенскай вобласці. На меркаванне беларускіх праваахоўнікаў і міжнародных экспертаў, улады груба парушылі палажэнні Орхускай канвенцыі, ігнаруючы меркаванні грамадзян, экспертаў і краін-суседзяў.

На нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Літвы і Беларусі літоўскі кіраўнік Даля Грыбаўскайтэ скептычна паставілася да прапановы беларускага кіраўніка сумесна будаваць АЭС, з тых меркаванняў, што ў буйной АЭС няма перспектыў у дадзеным рэгіёне.

 

З выкарыстаннем інфармацыі naviny.by