Прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах можна будзе па студэнцкім білеце
Цяпер у яго ўваходзіць не толькі пашпарт і вайсковы білет, але і шэраг менш іншых пасведчанняў асобы, паведаміла сябра ЦВК Надзея Кісялёва:
“Гэта пасведчанне дзяржаўнага службоўцы, пенсійнае пасведчанне, студэнцкі білет з фотазбымкам, а таксама даведка з органаў унутраных справаў для грамадзянаў, якія страцілі пашпарт.
Пры гэтым у пастанове ЦВК утрымліваецца палажэнне пра тое, што бюлетэнь для галасавання выдаецца пры прад’яўленні гэтых дакументаў на падставе спіса грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах”.
На заўвагу прысутнага на пасяджэнні ЦВК Юрыя Хадыкі наконт таго, што бюлетэнь для галасавання дадуць па нашмат большай колькасці дакументаў, чым, напрыклад, можна было паставіць подпіс у падтрымку вылучэння кандыдата, супрацоўнікі ЦВК адказалі наступнае:
“Калі грамадзянін прыходзіць са студэнцкім білетам, і яго няма ў спісе выбаршчыкаў — бюлетэнь яму не выдадуць. Дакладней, выдадуць толькі тады, калі ён пакажа дакумент, які пацвердзіць, што ён пражывае на тэрыторыі гэтага выбарчага ўчастку.
Пры зборы подпісаў трэба было спраўджавць грамадзянства. А на выбарах грамадзянства ўжо спраўджанае — падчас складання спісаў выбаршчыкаў”.
Паводле http://euroradio.by