Лепшы Дзед Мароз скача на джолі-джамперах

Удзельнікі паказвалі свае самыя вясёлыя праграмы, якія ацэньвалі школьнікі і дзеткі з дзіцячых садкоў. Казачныя героі спявалі песні, гралі на трубе, ладзілі конкурсы, каталіся на роліках і роварах, паведамляе ctv.by.

 

Лепшым прызналі Дзеда Мароза з Берастовіцкага раёна. Ягоныя скокі на джолі-джамперах не пакінулі раўнадушнымі нікога.