Падведзеныя вынікі конкурсу “Прыгоды на двух колах”
Конкурс ладзіўся па двух намінацыях – на лепшы аповед і лепшы фотарэпартаж. У межах першай намінацыі быў дасланы адзін матэрыял. На лепшы фотарэпартаж прэтэндавалі 4 матэрыялы.
Па словах арганізатараў, малую актыўнасць раварыстаў можна патлумачыць тым, што адмысловых конкурсаў для іх у гродзенскім байнеце практычна не праводзілася, і большасць з іх не здолела адлюстраваць у матэрыялах свае шматлікія вандроўкі:
– Гродзенскія раварысты насамрэч вельмі актыўныя off-line. З 2006 году пастаянна рэалізуецца ў нашым горадзе крытычная маса, якая па колькасці ўдзельнікаў увесь час расце. Ёсць розныя групы, якія ходзяць у паходы, ладзяць гэтак званыя велапакатушкі, і мне падавалася, што такой колькасці ёсць што сказаць і паказаць. Але, напэўна, яшчэ не прывучыліся сістэматызаваць і выкладаць на сайт хаця б здымкі, не кажучы пра аповеды, – мяркуе Юлія Каляда, удзельніца веларуху і адна з арганізатарак конкурсу.
Т.ч., ў намінацыі на лепшы фотарэпартаж журы вызначыла як пераможцу фотаматэрыял карыстальніка Velika, які даслаў серыю здымкаў з падарожжа па ўкраінскіх Карпатах.
align=”left” alt=”Image 12479″ >Аўтару адзінага аповеда “Первая “Критическая Масса” в Гродно. Личная история” карыстальніку Iogan’у журы прысудзіла адмысловы прыз “За ўклад у гісторыю КМ”.
У якасці прызоў пераможцы атрымаюць святло для ровараў.
Таксама арганізатары выказалі намер ладзіць конкурсы адмыслова для гродзенскіх раварыстаў і надалей, каб гэткім чынам падтрымліваць і прамаваць роварны гарадзенскі рух.