Мытнікі абяцаюць: чэргаў на мяжы напярэдадні свят не будзе

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, пераде БЕЛТА.

 

Традыцыйна напрыканцы году значна павялічваецца плынь тавараў праз мяжу. Акрамя таго у перыяд калядных і навагодніх святаў павялічваецца колькасць пасажыраў, ахвотных перакрочыць мяжу, найчасцей з турыстычнымі мэтамі. У сувязі з гэтым у пунктах пропуску павялічаць колькасць дадатковых працоўных месцаў, павялічаць колькасны склад дзяжурных зменаў.

 

Ва ўзмоцненым рэжыме пункты пропуску будуць працаваць з 11 снежня гэтага году да 9 студзеня 2011 году.