У Гродна прыедуць Міхалевіч, Саннікаў, Някляеў і іншыя кандыдаты
Заўтра а 19 гадзіне адбудзецца сустрэча з Алесем Міхалевічам у абласной філармоніі.
11 снежня сустрэча з Рыгорам Кастусёвым ладзіцца у абласной філармоніі а 19.30, на якой таксама будзе прысутнічаць Аляксандр Мілінкевіч.
Уладзімір Някляеў сустрэнецца з гродзенцамі 11 снежня з 16 да 19 гадзін у актавай залі “Радыёхвалі” па вул. Горкага.
Андрэй Саннікаў прыедзе ў Гродна 12 снежня, сустрэча ладзіцца ў гродзенскай філармоніі з 12 да 14 гадзін.
Месцы сустрэчаў кандыдатаў і і х давераных асобаў з выбаршчыкамі вызначаныя гродзенскім гарвыканкамам. У Ленінскім раёне – актавая зала жыллёва-эксплуатацыйнай службы №13, актавая зала адкрытага акцыянернага таварыства «Радыёхваля», Дом культуры вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Цветлит» грамадскага таварыства глухіх. У Кастрычніцкім раёне – Гродзенская абласная філармонія, кінатэатр “Усход”, актавая зала тэхналагічнага каледжа.
Таксама вызначаныя і месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў.