Самалёты ў Маскву больш не лётаюць

|

Афіцыйна рэйс пакуль не зняты. Гэта, спадзяемся, часовая з’ява. “Атлант-Союз” прыпыніў усе свае рэгіянальныя перавозкі. З боку гродзенскага аэрапорта мы зрабілі ўсё, каб належным чынам забяспечыць палёты ў маскоўскім кірунку. Кампанія была вельмі задаволена нашым супрацоўніцтвам, ды і рэйс карыстаўся поспехам. Таму шкада, што авіярэйсы пакуль прыпыніліся, – пракаментаваў сітуацыю для карэспандэнта “Твайго Стыля” начальнік гродзенскага аэрапорта Анатоль Купрашэвіч.

Затое павялічыцца колькасць рэйсаў на Калінінград. Калі зараз рэйс Гродна-Калінінград-Гродна ажыццяўляецца раз на тыдзень па пятніцах, то з 30 сакавіка пералёт у гэтым кірунку з’явіцца і па панядзелках. А з 1 чэрвеня адкрыецца трэці рэйс па серадах, паведаміў Анатоль Купрашэвіч.

Паводле інфармацыі на transday.ru, лёс самалётаў Embraer 120 ужо вырашаны – іх зафрахтаваў іншы перавозчык. На гэтым тыдні ў кампаніі будзе вырашацца пытанне аб аднаўленні рэгіянальных перавозак.

На здымку – самалёт Embraer 120. Здымак паводле forum.mymetro.ru