Чыр-Данс-Шоў у Гродна
Спаборніцтва было арганізавана ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы. Усяго ў мерапрыемстве прыняло ўдзел 13 каманд. Акрамя гродзенскіх, прыехалі ўдзельнікі з Брэста. За перамогу ўдзельнікі змагаліся ў намінацыі “Чыр-Данс-Шоу” (спалучэнне імправізацыі і адвольнай праграмы). У катэгорыі “юніоры”, якая вызначалася сярод школ, ліцэяў і гімназіяў, перамагла каманда “Шакіра” з Брэста. У дарослай катэгорыі 1 месца заняла каманда філалагічнага факультэта ГрДзУ “Dartly”.
Чарлідынг нарадзіўся ў ЗША напрыканцы 1880-х гадоў, а шырокае распаўсюджанне атрымаў у 1970-х. Акрамя таго, што ён выступае як самастойны від спорта, чарлідынг паспяхова суправаджае шмат якія спартыўныя мерапрыемствы, узмацняючы відовішчнасць іншых відаў спорту. У Беларусі чарлідынг хутка набывае папулярнасць. У канцы 2007 года ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі была афіцыйна зарэгістравана грамадская арганізацыя “Беларуская федэрацыя чарлідынга і каманд падтрымкі”.
Паводле otsebiatina.livejournal.com