У Гродне адчыняецца першая школа фларыстыкі
Курсы па падрыхтоўцы прафесійных фларыстаў распачынае крама «Эцюд» у гандлёвым цэнтры «АВС» на вул. Найдуса, 1.
Навучанне пачнецца ў студзенi 2011 года і будзе праходзіць 2 разы на тыдзень. Плануюцца майстар-класы ад мінскіх спецыялістаў.
Інфармацыю аб тым, як працуюць фларысты ў нашым горадзе, можна будзе ўбачыць у снежаньскіх нумарах «Штотыдневiка».
Фота: http://teklin-kufar.blogspot.com