У беспрацоўнага гродзенца кватэра-сейф
Непрацоўнага і раней асуджанага за аналагічнае злачынства гродзенца супрацоўнікі па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РАУС затрымалі за парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі падчас аператыўна-вышукальных мерапрыемстваў. Усяго па месцы жыхарства ў затрыманага знайшлі і канфіскавалі 116 залатых ювелірных вырабаў. У адносінах да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа.
Паводле mvd.gov.by
Здымак паводле visualrian.ru