Забытыя таямніцы зямлі
Такімі словамі пачынаецца адзiн з артыкулаў гродзенца з імем Анатоль у яго блогу, які прысвечаны пошукам скарбаў беларускай зямлі. І далей: “Аднак усё ж паспяховы падыход да пошуку прыходзіць з вопытам метадам спроб і памылак».
А вопыт пачаўся назапашвацца з 9 гадоў з захаплення манетамі, калі ў рукі хлопчыку патрапілі «3 капейкі» 1957 года. У выніку да 8 класа ён рабіў самаробныя альбомы для сваіх калекцый. Першай знаходкай, як шукальніка, была савецкая манета наміналам «3 капейкі» 30-х гадоў 20 стагоддзя. Ужо на 3-4 курсе ўніверсітэта ў хлопца быў свой першы ўласны металашукальнік*.
Па словах Анатоля, у нашым горадзе падобных скарбашукальнікаў вельмi шмат. У Гароднi дзейнічае клуб калекцыянераў, сходы якога праходзяць па нядзелях у раніцу. Наведваюць яго нумізматы, філатэлісты і іншыя калекцыянеры. Тут людзі дзеляцца ўражаннямі, абменьваюцца прадметамі калекцыянавання, распавядаюць пра свае новыя знаходкi. За час наведвання клуба хлопец не бачыў там ніводнай дзяўчыны. У асноўным членамі клуба з’яўляюцца мужчыны старэйшага пакалення.
На пытанне аб «чорных капальніках» Анатоль адказаў, што такім сябе не лічыць. Па заканадаўстве капаць забаронена толькі там, дзе ёсць гістарычныя помнікі, якiя ахоўваюцца дзяржавай, і на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны. Па этычных прычынах шукальнік не павінен праводзіць пошукі на могілках, у месцах пахаванняў і ў царкоўных склепах. На жаль, існуюць людзі, для якіх няма ніякіх стрымліваючых фактараў. З-за такіх падае цень недаверу на шукальнікаў, для якіх скарбашукальніцтва застаецца справай для душы.
У экіпіроўку шукальніка ўваходзяць металашукальнік, рыдлёўка, запасныя акумулятары, заплечнік ці сумка, скрынка для захоўвання знаходак. Адзенне і абутак у палявых умовах павінны быць зручнымi і трывалымi.
Сезон для пошукаў
Пачынаецца ранняй вясной, калі пачынае адмярзаць глеба, а сканчаецца ў пачатку зімы. У гэты час назіраецца самы вялікі наплыў. Пасля пераворкі палёў пачынаецца другая хваля пошукаў. Улетку жа шукаюць месца на палях, дзе нічога не пасаджана, лясныя паляны, прасекі. Таксама ўдалы час – гэта канец сенажацяў, уборкі ўраджаю на палях. Можна спрабаваць шукаць на пляжах.
Месцы выбіраюцца па картах i наводчыках, часам выпадкова. Наводчыкі – гэта «чорныя плямы», відавочныя прыкметы месцаў пражывання людзей. Для пошукаў таксама даводзіцца падымаць архівы, параўноўваць старадаўнія карты з сучаснымі, з мясцовасцю па навігатарах.
Картамі скарбашукальнікі абменьваюцца, запампоўваюць з інтэрнэту ці купляюць. Вельмі каштоўныя можна набыць у электронным варыянце за немалыя грошы. Часцяком цікавыя асобнікі прадаюць замежнікі. Напрыклад, літоўцы вельмі актыўна прыязджаюць капаць да нас па такiх картах. Знаходкі ў іх вельмі сур’ёзныя, бо пошукі праходзяць там, дзе стаялі багатыя дамы або корчмы. Нават калі ў некаторых месцах ужо пабывалі капальнікі, заўсёды ёсць рацыя капаць яшчэ раз. Пасля пераворкi зямлі на паверхні могуць апынуцца вельмі цікавыя знаходкі.
«Мадэрацыя» для знаходак
Пасля прыезду дадому знаходкі праходзяць працяглую «мадэрацыю». Яны адлежваюцца ў вадзе або мыльным растворы. Тыя, што знаходзяцца ў дрэнным стане, могуць праляжаць там да 2 тыдняў.
Сапраўдны шукальнік заўсёды павінен закопваць за сабой разрытыя ямы, не пакідаць у месцах пошуку смецце. Таксама добрым тонам лічыцца, калі шукальнік дзеліцца сваімі месцамі пошукаў, бо лічыцца, што знаходкі ад цябе ніколі не пойдуць.
Па паданнях вядома, што калi першай знаходкай было смецце, тады ў пошуках будзе шанцаваць. У наступны раз, калі прыедзеш на старое месца, тут ужо будзе чысцей. Хто знаходзiў кашалёк, наўзамен закапваў беларускія грошы, каб задобрыць гаспадара знаходкі. Па павер’ях лічыцца, што калі ты знайшоў скарб, то павінен падзяліцца з іншымі, інакш ўладальніку ён дабра не прынясе.
Акрамя горада, хлопцу даводзілася праводзіць пошукі ў Лідскім, Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах. Са словаў Анатоля, на тэрыторыі Гродна ўсё ўжо знойдзена, таму зараз знаходзяць, у асноўным, дробязь і гузікі. З гарадскіх знаходак у яго захоўваецца савецкая зорачка, лыжкі, пярсцёнкі, ключы, мужчынскі напарстак для шыцця, медальён 17 стагоддзя з малітвай на лацінскай мове, гузік ад судзейскага мундзіра, кукарда часоў першай сусветнай вайны. З цікавых «палявых» – жэтон паляўнічай сабакі, гузік сувязістаў пачатку 20 стагоддзя.
Зносіны
Мясцовае насельніцтва, у асноўным, заўсёды наладжана добразычліва, але насцярожана. «Часам выйдзе якой-небудзь, ледзь стаячы на нагах, мужычок і выпраўляе нас словамі: «Малайцы, вы падымаеце нашу гісторыю!» Часам могуць насцярожана падысці і хадзіць за намі, сачыць за тым, што мы робім.
Да гэтага часу ходзіць шмат «баек» і легенд пра неадшуканыя скарбы Гарадзеншчыны, пра якія марыць кожны капальнік. «Распавядаюць, што ў Вялікай Бераставіцы каля Касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі закапаны скарб. Калісьцi яго схавалі там па загадзе нейкай графіні», – распавядае Анатоль з усмешкай. Хлопец разумее, што такія размовы ходзяць толькі на ўзроўні чутак, але, нягледзячы на гэта, у мясцовых скарбашукальнікаў павінна заставацца нейкая нерэалізаваная мара.
Таксама шукальнік дапаўняе, што трэба заўсёды адрозніваць знаходку ад скарбу, так як пры знаходцы апошняга трэба абавязкова паведамляць у міліцыю. Аднак у справядлівае ўзнагароджанне не верыць і прыводзіць у прыклад гісторыю са срэбраным поясам Вітаўта, які знайшлі пару гадоў таму. «Па вазе металу знаходку ацанілі ў 2000 у.а.
align=”left” >Мужчына атрымаў няшчасных пару сотняў даляраў, а потым праз паўгоды пояс вырашылі пераацаніць. Ацэньваўся па-новаму ён ужо не ў дзясятках, а ў тысячах. Аднак чалавеку ўзнагароду недадалі». Напрыклад, у Англіі дзяржава мае права ў першачарговым парадку выкупляць знойдзеныя скарбы, а не спрабуе іх адабраць. Там знаходкі «на бок» прадаваць няма ніякага сэнсу. Дзяржава ўдзячна за тое, як шукальнікі абыходзяцца са знойдзенымі прадметамі. Ваша права пакінуць іх у сваёй калекцыі, вырашыць прадаць дзяржаве або замежнаму музею – гэта ўжо на вашым сумленнi.
У нашай краіне большасць знаходак прадаюцца на інтэрнэт-аўкцыёнах. Там можна знайсці грошы Аўгуста Панятоўскага, манеты часоў Пятра I і Кацярыны II, прадметы з часоў Напалеонаўскіх бітваў.
На пытанне аб тым, ці можна скарбашукальніцтвам займацца легальна, як пачалі рабіць некаторыя шукальнікі ў Расіі, Анатоль адказвае так: «Можна паспрабаваць сумясціць гэта з продажам і здачай у арэнду металашукальнікаў. Таксама можна шукаць страчаныя прадметы. Аднак трэба шмат сродкаў, так як не кожны ж чалавек будзе браць у арэнду металашукальнік. Сярэдняя арэндны кошт яго ад 5 да 20 у.а. ў суткі ў залежнасці ад мадэлі. Летам можа быць гэта і будзе папулярным, але не ў сезон: у бізнэсе будзе застой. Таму беларускія шукальнікі адмаўляюцца ад падобных бізнэс-ідэй. Максімум толькі гандаль такім абсталяваннем нароўні з чымсьці іншым, што дапаможа трымацца на плаву».
Тэма пошукаў рарытэтных рэчаў і прадметаў вельмі цікавая і мала вывучаная. Аднак у заканадаўстве нашай краіны да гэтага часу застаецца мноства прабелаў, якія не дазваляюць да канца легалізаваць гэты занятак і абараніць людзей, дзякуючы якім старадаўнія, эксклюзіўныя знаходкі становяцца магчымымі для вачэй абывацеляў.
*Металашукальнiк (металадэтэктар) – электронны прыбор, які дазваляе выяўляць металічныя прадметы (метал) у нейтральным або слабаправадным асяроддзі за кошт іх праводнасці. Ён выяўляе метал ў грунце, вадзе, сценах, у драўніне, пад адзежай, у харчовых прадуктах, у арганізме чалавека і жывёл і г.д. Кошты на такія прыборы вельмі адрозніваюцца паміж сабой – ад 200 да 2000 у.а. Усё залежыць ад вытворцы, якасці, рэжыму і дыяпазону частот і г.д. Самыя дарагія бачаць глыбіні залягання прадметаў, адрозніваюць віды металаў, могуць працаваць на забруджаных глебах. Ніякіх спецыяльных дакументаў для іх набыцця не трэба. Самі прыборы ўвозяцца ў Беларусь легальна. Набыць іх можна ў крамах і на аўкцыёнах у інтэрнэце.