Квіткі на аўтобус можна будзе набыць праз Інтэрнет сёлета
На адмысловым Інтэрнет-рэсурсе http://ivctrans.by/bus/first.php, які пакуль працуе ў тэставым рэжыме, пасажыры змогуць пазнаёміцца з раскладам, наяўнасцю вольных месцаў, коштам праезда ў аўтобусах, якія адпраўляюцца з пасажырскіх тэрміналаў, што падключаныя да сістэмы, паведамляе interfax.by.
У мінулым годзе на 16 пасажырскіх тэрміналах увялі спецыяльную кампутарную сістэму цэнтралізаванага продажу квіткоў на праезд у пасажырскім транспарце.
За тры гады пачынаючы ад 2007 года кампутарызацыя продажу квіткоў ахапіла шэраг беларускіх абласных і раённых цэнтраў. Акрамя Гродна, у вобласці падключаныя да сістэмы Ліда, Шчучын, Слонім, Навагрудак, Ваўкавыск.