Ліса падстрэліла паляўнічага
Незвычайны выпадак надарыўся 8 студзеня ў лесе каля вёскі Старыя Паддубы. Падчас палявання 40-гадовы мясцовы жыхар з незарэгістраванай двухстволкі падстрэліў лісу, а дабіць звярка вырашыў прыкладам. Калі ён прыціснуў параненую жывёлу да зямлі, супраціўляючыся, яна закранула лапамі спускавы курок. Стрэльба выстраліла, паляўнічы атрымаў скразную рану сцягна.
Пракуратура Шчучынскага раёна зараз высвятляе абставіны, ці мог паляўнічы пры пэўнай даўжыні ствала стрэльбы атрымаць раненне менавіта ў сцягно, ці не страляў у яго які-небудзь чалавек.
Паводле БелаПАН