Ператрусы ў Гродне
Радыё Свабода звязалася з кіраўніком абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргеем Мальчыкам.
Для яго здарэньне стала нечаканасцю.
Учора ўвечары ў памяшканні як звычайна адбылося пасяджэнне Рады партыйнай арганізацыі, а сёння вось — ператрус, адказаў спадар Мальчык.
Кіраўнік Гарадзенскай абласной аргіназіцыі АГП Юры Істомін пацвердзіў, што ў партыйным офісе адбываецца ператрус і сказаў, што ня можа зараз размаўляць.
Сёння ж з раніцы ў КДБ забралі Віктара Сазонава, сябра кампаніі “За свабодныя выбары”.
Пасля ператрусу ў кватэры супрацоўнікі КДБ разам з Віктарам паехалі на офіс БСДПГ.
Падчас выбарчай кампаніі Віктар Сазонаў каардынаваў дзейнасць назіральнікаў за выбарамі. У Мінску на плошчы 19 снежня Віктар Сазонаў не быў.
Паводле http://www.svaboda.org