Гродзенцы збіраюць сродкі ў падтрымку сям’і Алеся Міхалевіча

|

Супраць Міхалевіча ўзбуджаная справа па артыкуле крымінальнага кодэкса “Арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках”.

 

Намеснік старшыні Саюза палякаў Мечыслаў Яскевіч зазначыў, што акцыя салідарнасці мае на мэце дапамагчы родным Алеся Міхалевіча – жонка і двое непаўнагадовых дзяцей кандыдата ў прэзідэнты засталіся фактычна без сродкаў існавання.

 

 – Алесь Міхалевіч перад выбарамі быў на нашай сустрэчы. Людзі яго бачылі і калі яны даведаліся, што Алесь Міхалевіч знаходзіццца ў арышце – акцыя выйшла спантанна, людзі ўжо пачалі збіраць грошы. Усіх, хто хоча дапамагчы сям’і Алеся Міхалевіча, сардэчна запрашаем – кажа сп. Яскевіч.

 

На працягу тыдня кожны ахвотны мае магчымасць звярнуцца ў “неафіцыйны” СПБ і падтрымаць сям’ю Алеся Міхалевіча, ахвяраваўшы пэўную суму грошай.

 

На здымку: Алесь Міхалевіч на сустрэчы з прадстаўнікамі польскай грамадскасці ў Гродне.

 

Фота Яна Романа