Гродна будзе супрацоўнічаць з польскім горадам

|

Гэта першая ідэя ўладаў гміны Хорашч і Гродна, якія распачалі афіцыйнае супрацоўніцтва. Цягам бліжэйшых пяці гадоў яны будуць супольна здабываць грошы з ЕС на сумесныя праекты ў сферы адукацыі, культуры і спорту.

 

Бурмістр Хорашчу Ежы Улановіч кажа, што ў пачатковай школе Хорашчу будзе спартыўны клас са спецыялізацыяй “бадмінтон”, калі ўдасца, то ўжо ад верасня. Дзякуючы праекту ЕС гміна хоча знайсці сродкі на будаўніцтва спартыўнай залі ў Хорашчы, у той час як сярэдняя гродзенская школа хоча пабудаваць спартовы стадыён. Там вучні са спартыўнага класу будуць навучацца па спецыялізацыі “футбол”.

 

Гарадскія ўлады абодвух гарадоў абмяркуюць наступныя перспектывы супрацы і прааналізуюць, у якіх праектах ЕС яны могуць паўдзельнічаць. Бурмістр Хорашчу падкрэслівае, што спадзяецца на тое, што польска-беларуская супраца ў сферы адукацыі, культуры і спорту прывядзе да навязання бізнес-кантактаў паміж прадпрымальнікамі з Гродна і гміны Хорашч.

 

Паводле інфармацыі www.radio.bialystok.pl

Здымак з www.gazeta.choroszcz.pl