Алкаголікаў зробіцца менш?

|

У параўнанні з 2009 годам у мінулым годзе продаж гарэлкі знізіўся на 0,8%. Дзяржпраграма па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму зацверджаная Саўмінам ад 11 студзеня 2011 года.

 

У тэксце дакумента адзначаецца, што цягам апошніх дзесяцігоддзяў у Беларусі назіраецца распаўсюджванне п’янства сярод насельніцтва, асабліва сярод моладзі, а таксама рост ліку асобаў на наркалагічным ўліку, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм.

 

У 2009 годзе 30,539 тысяч злачынстваў здзейснілі людзі ў стане алкагольнага ап’янення, па віне гэтакіх людзей здарылася 1022 ДТЗ.

 

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з 2006 па 2009 год ад выпадковых атраўленняў алкаголем загінула каля 10,5 тысяч жыхароў Беларусі.