Знаёмства з гродзенскай лютэранскай абшчынай

|

Турыстычная фірма “Мерцана” ў межах зімовых сустрэчаў у храмах Гродна прапануе наведаць кірху – цудоўны помнік неаготыкі, даведацца пра гісторыю лютэранскай абшчыны ў Гродна.

 

Пачатак экскурсіі – у 15 гадзін. У 16 гадзін у храме выступіць хор адвентыстаў сёмага дня.

 

Колькі дзён таму ў кірсе адбыўся супольны калядны канцэрт трох калектываў – хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, хору “Glos z-nad Niemna” і народнага калектыву “Зарачанскія крынічкі”.