Як ратуюць рыбакоў з палонкі
Мужчына не меркаваў, што наперадзе ўтварылася палонка, у якую ён і праваліўся. Калі прыехалі па выкліку выратавальнікі, мужчына трымаўся за беражок лёду на палонцы. Яго выцягнулі з вады з дапамогай выратавальнага кола і адмысловага абсталявання. Зараз мужчына пачувае сябра добра.
Некалькі дзён таму напярэдадні Дня выратавальніка супрацоўнікі Гродзенскай абласной службы МНС правялі адмысловы паказ-вучэнні выратавання рыбакоў на лёдзе. Радыё- і фотарэпартаж можна паслухаць і паглядзець на “Тваім Стылі” тут.
На здымках: вучэнні супрацоўнікаў службы МНС на Юбілейным возеры
Здымкі Асі Тарноўскай
alt=”выратавальнікі” >