Майкл Скэнлан у Гродна адкрые выставу “Амерыка вачыма беларусаў”

|

Як паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага аблвыканкама, Майкл Скэнлан будзе прысутнічаць на адкрыцці фотавыставы “Амерыка вачыма беларусаў”:

 

Пасольствам ЗША у Беларусі быў абвешчаны фотаконкурс на лепшыя здымкі пра Амерыку. Усяго даслалі 260 прац, выніковая выстава змяшчае 40 здымкаў, – распавяла “Твайму Стылю” загадчыца аддзелам выданняў на замежных мовах Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага Ларыса Лотыш. – Выстава ладзілася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, Гомелі, Маладзечна і яшчэ шэрагу беларускіх гарадоў. Зараз выставу прымаем мы. Спадар Скэнлан таксама прэзентуе кнігі на англійскай мове, якія падарыў бібліятэцы Інфармацыйны цэнтр Пасольства ЗША ў Беларусі.

 

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 21 студзеня ў 15 гадзін ў доміку Элізы Ажэшка – філіяле абласной бібліятэкі Карскага.

 

Ці запланаваныя іншыя сустрэчы Майкла Скэнлана ў Гродна, пакуль невядома. Гэта не першы візіт у Гродна часова паверанага ў справах ЗША у Беларусі.

Здымак з www.nv-online.info