Гродзенка ў чарговы раз стала пераможцай чэмпіяната па плаванні для інвалідаў
Чэмпіянат ладзіўся ў Галандыі, дзе ўдзельнічала 700 чалавек з 57 краін свету.
Да спаборніцтваў студэнтку 4 курса факультэта фізічнай культуры рыхтавала член галоўнага трэнерскага савета, старэйшы трэнер Гродзенскай вобласці Надзея Кузьміна.
Наталля Шавель – майстар спорту міжнароднага класу, гулец параалімпійскай зборнай Беларусі па плаванні, удзельніца Параалімпійскіх гульняў у 2004 і 2008 гадах. Зараз навучаецца ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы на 4 курсе факультэта фізічнай культуры. Увесну мінулага году шэраг СМІ, у тым ліку і “Твой Стыль”, пісалі пра тое, што майстар спорту міжнароднага класу Наталля Шавель не можа нармальна выходзіць з хаты – адсутнасць пандусу пераўтварала ейны выхад з пад’езда ў зацятае змаганне з прыступкамі. Перапіска Наталлі з мясцовымі чыноўнікамі цягнулася каля 6 год, улады прапаноўвалі жанчыне ўладкаваць пандус за свой кошт. Урэшце пасля таго, як праблема была ўзнятая ў СМІ, да Наталлі прыйшлі супрацоўнікі ЖЭС зрабіць замер для ўсталявання пандуса.
Здымак Алеся Дзянісава