Гродзенскі вакзал зноў “замініравалі”
Хутка адрэагавалі супрацоўнікі міліцыі, хуткая дапамога і выратавальнікі, якія ўжо праз некалькі хвілін пасля паведамлення аб замініраванні былі на месцы падзеі.
Усе прысутныя на вакзале людзі былі эвакуаваныя. Часова прыпынены рух прыгарадных цягнікоў.
Таксама супрацоўнікі праваахоных органаў ачапілі будынак – нікога на тэрыторыю вакзала не пускаюць, а сапёры праводзяць праверку тэрыторыі з мэтай знайсці выбуховае рэчыва, як гэта было сказана ў тэлефанаванні, паводле якога ў будынку вакзала знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.
Супрацоўнікі праваахоных органаў адзначаюць, што гэта не першы выпадак такога тэлефанавання – некалькі гадоў таму чыгуначны вакзал таксама нібыта быў замінаваны.
Тэлефонны званок тады аказаўся фальшывым – супрацоўнікі спадзяюцца, што гэтым разам тэлефонны званок таксама не праўдзівы.
Фота Радыё Рацыя