Браканьеры “паблыталі” дзікоў з зайцамі
У Лідскім раёне аматары свежаніны з незаконна падстрэленымі двума дзікамі былі затрыманыя супрацоўнікамі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету ўжо на шляху да дому.
У Наваградскіх лясах браканьеры палявалі на лася.
Падстрэленую жывёлу яны пакінулі ў лесе.
Затрымалі парушальнікаў, калі яны вярнуліся за здабычай.
Па адным з выпадкаў браканьерства на Гродзеншчыне працягваецца разбіральніцтва, па астатніх распачатыя крымінальныя справы.
Акрамя пакарання, якое прызначыць суд, браканьеры мусяць заплаціць за кожную забітую жывёлу. За кожнага дзіка штраф складае 2100000 рублёў, за лася – 3150000 рублёў.
Летась супрацоўнікі Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі 161 парушэнне правілаў палявання.
Паводле http://www.belta.by/