Дзве гадзіны на пытанні губернатару
Задаць пытанні, выказаць заўвагі, зрабіць прапановы можна будзе з 15 да 17 гадзін па тэлефоне
(0152) 45 05 08.
Такія “прамыя лініі” ладзяцца адзін раз на квартал. Ахвотных наўпрост пазваніць губернатару звычайна шмат, таму чарга можа дайсці не да ўсіх. Па некаторых праблемах дадуць тлумачэнні спецыялісты, якія прысутнічаюць на “прамой лініі”, асобныя пытанні абяцаюць зафіксаваць, каб адказы на іх грамадзяне атрымалі пазней.
Звярнуцца ў аблвыканкам можна і ў звычайныя дні – па тэлефонах ці праз электронны ліст, кантакты змешчаныя на сайце аблвыканкама. Пазнаёміцца з пытаннямі, якія прыйшлі на адрас аблвыканкама і адказы на якія змешчаныя на сайце, можна тут. Апошні адказ датаваны 24 студзеня гэтага году.
Паслухаць радыёрэпартаж з сустрэчы Сямёна Шапіры са студэнтамі Гродзенскага купалаўскага ўніверсітэта можна на радыё “Твой Стыль” тут.
Здымак з kp.by