Канцэрты менскіх бардаў у Гродна

|

Беларускі бард праспявае свае песні і песні на вершы Рыгора Барадуліна. Алесь Камоцкі паабяцаў, што падчас канцэрта гледачы будуць мець магчымасць задаць яму любыя пытанні, а пасля выступу – набыць кнігі і дыскі аўтара.

 

Пачатак канцэрта ў 19 гадзін у Лялечным тэатры. Кошт квітка – 15 тысяч рублёў.

 

Вольга Акуліч, менская выканаўца песень у стылi “акустык-бард-рок”, лiдэр гурта “Верасень”, выступіць у Гродна на кватэрніку. Ахвотныя прыйсці на выступ мусяць пакідаць паведамленні ў групе http://vkontakte.ru/event23399988. Іншыя кантакты да ўдзелу ў канцэрце можна знайсці ў ЖЖ Вольгі.