Час руйнаваць кватэрныя стэрэатыпы

|

Скараціць іх маглі б новыя будаўнічыя і праектныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў іншых краінах.

 

У канцы мінулага года ў прэсе паведамлялася, што ў Гродне сёлета плануецца пабудаваць 375 тыс. кв. м. жылля.

Куды будзем расці?


Па словах інжынера будаўніча-мантажнага трэста №30 Міхаіла Кунцэвіча, у час аднаго з выступаў кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абласны горад з самай аптымальнай інфраструктурай – гэта горад з колькасцю насельніцтва да 500 000 чалавек.

 

-Сёння горад забудоўваецца ў паўднёвым, паўночна-ўсходнім і заходнім напрамках. Асвойваюцца мікрараёны Дзевятоўка і Вішнявец 6-7.


У 2011 г. асноўныя будаўнічыя сілы будуць сканцэнтраваны ў мікрараёне Паўднёвы, з 2014 года – у мікрараёне Грандзічы.


У гэтых мікрараёнах разам са стандартнымі шматпавярховікамі запланавана пабудаваць больш за 600 дамоў сядзібнай планіроўкі.

 

Таксама пад індывідуальнае прысядзібнае будаўніцтва будуць асвойвацца тэрыторыі ў Баранавічах, Пагаранах-Кашэўнiках, Зарыцы і Забалаці.

 

Зараз толькі ў аддзеле жыллёвай палітыкі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна ляжыць больш як 27 тыс. заяваў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні сваіх жыллёвых умоваў.

 

Па горадзе гэтая лічба складае каля 50 тыс.


– У 2010-2011 годзе да будаўніцтва ўжо прыступілі чаргавікі 2006 года. Усе, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, стаяць у адной чарзе.


Калі яна падыходзіць, тады ўжо і адбываецца падзел на тых, хто жадае будаваць 1-пакаёвыя, 2-х і 3-х пакаёвыя кватэры, а хто -узяць участак.


Большасць маладых сем’яў аддае перавагу будаўнiцтву кватэр – яны абыходзяцца таней, чым будаўніцтва дома на індывідуальным участку» – распавядае начальнік службы «Аднаго акна» Ганна Буторына.

 

Спачатку хата, потым паркоўка


Гарадская інфраструктура не паспявае падладжвацца пад ўзмоцненыя тэмпы жыллёвага будаўніцтва ў Гродне.

 

Вялiкай праблемай з’яўляецца пытанне недахопу парковачных месцаў у дварах, кепская праца грамадскага транспарту і г.д.

 

Экалагічны нагляд ДАІ пастаянна штрафуе жыхароў новабудоўляў за паркоўку на газонах.

З пачатку года прадугледжана эвакуацыя аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннем правіл.

 

Гэтую праблему гарадскія будаўнікі будуць вырашаць з дапамогай будаўніцтва новых паркінгаў і аўтастаянак.

 

Пры будаўніцтве новых мікрараёнаў парковачныя месцы плануюць размясціць ўздоўж магістральных дарог, каб разгрузіць дваровыя тэрыторыі.

 

Для паляпшэння транспартнай інфраструктуры праектуюцца новыя тралейбусныя лініі. У будучыні на Індурскай шашы ля заправачнай станцыі задумана пабудаваць яшчэ адно тралейбуснае дэпо.

 

Браць на ўзбраенне замежны досьвед

 

Знайсці адказ на пытанне, чаму ў горадзе з насельніцтвам у 328 тыс. 49 000 чалавек маюць патрэбу ў жыллі, вельмі няпроста.

 

Не ўсе ведаюць, што жыхар Гродна можа атрымаць замест кватэры зямельны ўчастак, калі ён стаіць на ўліку.

 

У Кастрычніцкім раёне ў падобнай чарзе зараз усяго каля 3000 заяўнікоў.

 

Як распавядае сябра рэспубліканскага саюза архітэктараў Сяргей Сырыська, у Германіі людзі адмаўляюцца ад кватэр, якія знаходзяцца вышэй за 5 паверх ў старых раёнах, ад жылых панэльных дамоў, пабудаваных у часы ГДР.

 

Жыхары хочуць большага псіхалагічнага і экалагічнага камфорту і таму ўсё часцей пераязджаюць у малапавярховыя дамы.

 

– Людзі цяпер адмаўляюцца ад будаўнiцтва, бо плаціць за 1 кв.м. больш за 2 млн. рублёў могуць нямногія. А пабудаваць шматпавярховы дом толькі з 1 і 2-х пакаёвымі кватэрамі на лесвічнай клетцы немагчыма.

 

Ёсць нормы па інсталяцыі памяшканняў, забеспячэння наяўнасці ў іх здаровага паветра. Калі будзе не хапаць натуральнага асвятлення, гэта таксама будзе негатыўна адбівацца на здароўі жыхароў і санітарным стане жылля.

 

У нас людзі прывыклі да таго, што каля хаты павінны быць стаянка і кавалак зямлі. Для вырашэння пытання з забеспячэннем жылля можна браць на ўзбраенне замежны досьвед.

 

У Еўропе вельмі папулярнай становіцца так званая «дывановая забудова» – гэта спосаб размяшчэння невысокіх 1-2-павярховых блок-кватэр на індывідуальным зямельным участку.

 

Гэты напpамак даў бы магчымасць пабудавацца большай колькасці маладых сем’яў, вызваліць дадатковыя тэрыторыi для стварэння спартыўных і дзіцячых пляцовак, спыніць страту ўрадлівых земляў і лясоў.

 

Iндывідуальныя забудоўшчыкі змаглі б значна зменшыць выдаткі на будаўнічыя матэрыялы, акультурванне прылеглай тэрыторыі, збор і перавозку смецця, правядзенне камунікацый i ацяпленне жытла.

 

Фота Юрыя Барцэвіча, “Перспектива”