Мой паўночны шлях
Шкада, няма часу (ды і спатрэбіўся б не адзін тыдзень), каб распавесці пра ўсё, што здарылася падчас Фэсту, пра ўсе эмоцыі, адкрыцці, найлепшых у свеце людзей, з якімі давялося спаткацца, і шмат чаго іншага… Шкада… А пакуль хочацца падзяліцца вобразамі гэтага цудоўнага паўночнага краю, які так цёпла прымаў удзельнікаў, што нават гасцям з самога Поўдня не было холадна. Осла сустрэў мяне мяккім снегам, які паволі падаў на зямлю, але не толькі…
alt=”padarojja1″ >
Самае цікавае, што на гэтых роварах людзі паедуць сёння дамоў! У Нарвегіі студэнты ездзяць на роварах увесь год, не зважаючы на надвор’е. З аэрапорту ў Осла ноччу нас павезлі ў Трандхайм, дзе наступных дзесяць дзён і адбываўся Фэстываль.
А снегу нападала сапраўды шмат. Пытаюся ў сям’і, якая дала прытулак мне на час Фэсту: «Чаму ніхто не чысціць снег на вуліцах?». Яны разгублена адказваюць: «А што, трэба? Мы ўжо так прызвычаіліся». Пад канец двух тыдняў прыйшлося прызвычаіцца і мне.
Адносна цёплае надвор’е і дождж, які можа неспадзявана заспець цябе на спацэры і таксама хутка скончыцца, у Трандхэйме – з’ява звычайная. Гэта Гальфстрым вырабляе свае «жарцікі».
Катэдра Трандхэйма – адзін з самых старых храмаў Нарвегіі.
Мост, на якім трэба …. загадаць жаданне. Добрая еўрапейская традыцыя не абмінула і Нарвегію.
Кажуць, нарвежцы нараджаюцца з лыжамі і канькамі на нагах…
Проста люк…
Абаронная вежа Трандхэйма. Я заблукала ў снезе і адарвалася ад гіда, таму нічога не пачула і нічога не распавяду… Спытайце Гугл!
«Дом Гары Потэра» – альбо тэхналагічны ўнівэрсітэт, у якім удзельнікі Фэсту часам падсілкоўваліся, а арганізатары… проста вучацца.
На гэтым лайнэры, які мае рамантычную назву «Паўночнае ззянне» я паплыла ў міні-круіз па нарвежскім ф’ёрдам – падарожжа, якое называюць «найбольш прыгожым падарожжам у свеце». Цяпер маю заданне: аб’ехаць увесь свет, каб спраўдзіць, ці сапраўды гэта так.
Ф’ёрды – спакойныя і задумлівыя…
Kristiansund – адзін са шматлікіх гарадоў на ф’ёрдзе і адзін з самых прыгожых. Шкада, не было часу там паспацэраваць. Наступным разам…
Гэта мой перадапошні вакзал – наступным ранкам я ўжо палячу з Осла дамоў. А пакуль што наперадзе спацэр па Бергене!
Старая царква ў цэнтры горада.
Уяўляю, якая прыгажосць тут летам!
Берген з вышыні птушынага палёту
Да пабачэння, тролі, эльфы і гномы! Мы абавязкова яшчэ сустрэнемся ў цудоўнай краіне, пад назвай Паўночны шлях!
Фотарэпартаж Марыны Данілевіч