Веснавая вандроўка
Ездзіць у азнаямляльныя вандроўкі лепш за ўсё вясной альбо восенню: летам хочацца адпачыць на моры, у горы падняцца, узімку пагуляць у снежкі ды пакатацца на лыжах. А вось вясной ці восенню – калі ласка, вандруй сабе колькі хочаш, глядзі новыя месцы, фатаграфуй: і надвор’е прыемнае і настрой адпаведны.