Веснавая вандроўка

| Без катэгорыі

А да таго ж наш беларускі турбізнэс увесну пракладвае сабе новыя шляхі-напрамкі – таму вясною, асабліва на майскія святы, можна «схапіць» добрую прамоцыю, ды і час ёсць – дзякуй, Дзень працоўных і Дзень Перамогі!

Некалькі год таму я «адкрыла» такім чынам для сябе Парыж, а вось у мінулым годзе мяне (разам з нашымі тураператарамі) «пацягнула» на поўнач, у Скандынавію. За пяць дзён мы паглядзелі тры краіны і тры сталіцы: Талін, Хельсінкі і Стакгольм, вось і хачу падзяліцца з чытачом сваімі ўражаннямі… хто ведае, можа вы натхніцеся таксама на веснавую вандроўку – час яшчэ ёсць!

Прыемна пашпацыраваць па ціхіх вулачках Таліна

Можна напаткаць гарадскую Ратушу, напрыклад

Чайку, якая «гуляе сама па сабе» у цэнтры гораду

Альбо Мядзвежы бар на вуліцы пад назвай «Сауна»

Альбо зайсці ў лаўку з сувенірамі ды проста паглядзець

   

>

Старая вежа, старыя будынкі, стары гадзіннік і… Стары Ханса – знакамітая рэстарацыя ў сярэднявечным стылі.

Напэўна, там вельмі смачна гатуюць… Але ж падсілкоўвацца прыходзілася на вуліцах: добра, што паўсюль ветлівыя дзяўчыны прапануюць пакаштаваць (бясплатна!) гарэшкаў, якія яны смажаць у шакаладзе, какосе і іншых смачных рэчах і прадаюць з латкоў на вуліцы! Ммм, смаката!

Увогуле, у Таліне нават шыльды смачныя

Не толькі мы ў Горадні маем праблемы з роварамі (дакладней, ровары маюць праблемы з усімі астатнімі)

А гэта месца, на якім знаходзіўся знакаміты помнік савецкаму вайскоўцу – цяпер тут проста кветкі, як сімвал новага, адраджэння…

І ўвогуле, вясна прысутнічае паўсюль. Наперад, за птушкамі! Працяг далей…

Марына Данілевіч

Фота аўтара