“ARCHE” прэзентуе гродзенцам выдавецкія навінкі

|

Будзе прадстаўлена пад дзясятак гістарычных даследванняў, у тым ліку кнігі Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі (1941-1944)”, Мечысловаса Ючаса “Грунвальдская бітва”, другое, перапрацаванае выданне “Жаўнеры БНР” Алега Латышонка, “Крыўя-Беларусь у мінуласьці” Яна Станкевіча, “Да гісторыі беларускага руху” Антона Луцкевіча, “Кампанія 1660 году ў Літве” Кшыштафа Касажэцкага.

 Апрача гэтага размова пойдзе пра тэматычныя нумары часопіса “ARCHE” – “Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі”, “Грунвальд 1410-2010” і др.

Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу а 19 гадзіне па адрасе Будзёанага 48 а (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Фота з сайту http://www.makasin.info