У Гродна адновяцца жывыя тыднёвыя канцэрты

|

Як паведаміла кіраўніцтва клуба, у межах праекта плануюцца выступы выканаўцаў любых кірункаў. У першы чацвер лютага плануецца выступ джазавых хітоў 20 стагоддзя ў выкананні гродзенскай каманды Live Music Band.

 

Кошт квітка – 5000 рублёў. Для студэнтаў і навучэнцаў каледжа мастацтва, а таксама для першых дзесяці наведнікаў імпрэзы – 3000 рублёў.

 

Нагадаем, падобныя жывыя канцэрты ладзіліся ў актавай залі ліцэя №1 колькі год таму. На “Тваім Стылі”, прыкладам, можна паслухаць інтэрв’ю з гуртом “”Мамкіны бусы“, канцэрт якога ладзіўся на пляцоўцы першага ліцэя.

 

Здымак Алесі Бяленік