Выстава польскага майстра рэпартажу ў Гродна
Выставу ладзіць Польскі інстытут у Мінску сумесна з Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеем.
Рышард Капусцінскі – адна з выдатнейшых постацей і аўтарытэтаў ХХ і ХХІ стагоддзяў, акружаны ўсеагульнай любоўю не толькі ў Польшчы, але і ў Іспаніі, Лацінскай Амерыцы, Швецыі, Італіі. Шматгадовы карэспандэнт Польскага Агенцтва Друку ў Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амерыцы. Палову жыцця ён правёў у рэпарцёрскіх падарожжах (наведаў больш за 100 краін), што падсумаваў у сваёй апошняй кнізе “Падарожжы з Герадотам”.
На ўласныя вочы Рышар Капусцінскі бачыў большасць вялікіх канфліктаў мінулага стагоддзя, што адлюстравана ў ягоных фотапрацах.
Ён з’яўляецца адным з польскіх пісьменнікаў, якіх часцей за ўсё перакладаюць – творы Капусцінскага перакладзеныя на 34 мовы.
Адкрыццё выставы адбудзецца а 16 гадзіне. Выстава будзе чынная да 27 лютага.
Здымак з euroradio.fm