Калектыў Гродзенскага драматычнага тэатра заслужыў званне
Званне гродзенскі калектыў атрымаў “за высокія дасягненні ў вобласці тэатральнага майстэрства і значны ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры”.
За амаль як 65 год існавання ў гродзенскім тэатры атрымаліся сотні паспяховых пастановак, акторская трупа неаднаразова прывозіла ўзнагароды з міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Зараз у тэатральную трупу ўваходзіць 46 чалавек. Галоўны рэжысёр тэатра – Генадзь Мушперт, аднак ставяць спектаклі таксама рэжысёры-пастаноўшчыкі, акторы Сяргей Курыленка і Святлана Літвінёнак.
З канца студзеня ў драмтэатры адбылася прэм’ера – ужо другая ў гэтым тэатральным сезоне, камедыя “К’ёджынскія сваркі”, рэжысёр Генадзь Мушперт. Інтэрв’ю з ім можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.
Акторы з наступнага месяца будуць атрымліваць троху вышэйшы заробак – званне заслужанага калектыва павышае заробак на адзін разрад.
На здымку: сцэна са спектакля “Палёт над гняздом зязюлі”, з s13.ru.