Новы цягнік на Вільню

У прэс-службе Беларускай чыгункі распавялі, што пры ўводзе спрошчанага візавага рэжыму для насельнікаў памежжа Літвы і Беларусі прызначаць курсаванне дзвюх пар прыгарадных цягнікоў паміж Лідай і Вільняй.

 

Акрамя таго, каб дадаткова прыхіліць больш пасажыраў, беларускі і літоўскі бакі вырашылі актывізаваць рэкламную дзейнасць пра новыя магчымасці перавозак паміж Мінскам і Вільняй.