“Каложскі Дабравест” збярэ 50 калектываў з 8 краін
Дзясяты музычны Фестываль сёлета атрымаў статус міжнароднага, папярэднія 9 гадоў Фестываль лічыўся абласным мерапрыемствам.
У папярэднім туры Фестывалю ўзялі ўдзел 90 хораў і ансамбляў усіх прыходаў Гродзенскай праваслаўнай епархіі і розных свецкіх арганізацый.
У заключных мерапрыемствах 17 і 18 лютага ў гарадскім доме культуры выступяць 50 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі і Румыніі.
Святочнае адкрыццё і закрыццё Фестывалю адбудзецца ў Гродзенскім драмтэатры 16 і 19 лютага адпаведна.
У першы фестывальны дзень 15 лютага ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пакажуць мастацкі фільм “Придел Ангела”, а ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі будзе адкрыта выстава іконаў і музычнай літаратуры “Надзея мая Багародзіца”, зладзіцца канцэрт духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
Вынікі спеўнага майстэрства будуць падведзеныя па 8 намінацыях.
Да юбілейнага Фестывалю арганізатары выпусцілі падвойны аўдыёальбом, які ўключае трэкі песнаспеваў усіх папярэдніх фестываляў.
У мінулым годзе Гран-пры Фестывалю праваслаўных песнаспеваў заваяваў жаночы калектыў кляштара Святога Гегарда з Арменіі.
Ідэя правядзення “Каложскага благавесту” нарадзілася ў час святкавання 100-гадовага юбілею Гарадзенскай праваслаўнай епархіі ў 2002 годзе. Тады па бласлаўденні епіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія быў створаны хор святароў Гарадзенскай епархіі, якім кіруе старшыня журы “Каложскага Дабравеста”, кампазітар іерэй Андрэй Бандарэнка.
Аўдыёрэпартаж з мінулагодняга Фестывалю “Каложскі Дабравест”, уключна з урыўкамі спеваў канкурсантаў, можна паслухаць на радыё “Твой Стыль” тут.
Здымак Яраслава Ванюкевіча