Прызначаны часовы кіраўнік “Азота”

Пасля таго, як апошняга дырэктара прадпрыемства Ігара Жыліна Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўніком Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, на пасаду кіраўніка “Гродна Азот” канцэрн прызначыў Андрэя Сіроціна, перадае interfax.by.

 

На прадпрыемстве патлумачылі, што згодна з дзеючым заканадаўствам, кандыдатуру новага генеральнага дырэктара “Азота” “Белнафтахім” павінен прапанаваць для наступнага ўзгаднення з кіраўніком дзяржавы. На “Гродна Азот” не ўдакладняюць тэрмінаў, у якія будзе прызначаны новы генеральны дырэктар. У той жа час адзначылі, што ніякіх абмежаванняў у нарматыўна-прававой базе на гэты конт не прадугледжана.