Тарыфы ЖКХ падаражэлі
Павялічыліся тарыфы на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылля – на 4,4%, на халоднае водазабеспячэнне тарыф павялічыўся на 21,2%, кошты на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння засталіся на былым узроўні, не павысіліся тарыфы на каналізацыю, на вываз цвёрдых бытавых адкідаў і карыстанне ліфтамі.
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва павялічаныя на 11,8% – зараз гэта 193,8 рублёў за кВт.г.
Дакумент таксама зацвердзіў новыя кошты на прыродны і зжыжаны газ. Кошты на прыродны газ у жылых кватэрах, дамах і дачных доміках падаражэлі на 40,4% у ацяпляльны сезон.
Усе новыя зацверджаныя тарыфы можна паглядзець тут.
У каментары Мінэканомікі Беларусі гаворыцца, што “плацяжы насельніцтва за паслугі ЖКГ (у разліку на сям’ю з трох чалавек, якія жывуць у двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м. пры нарматыўным спажыванні паслуг ЖКГ) павялічаныя ў сярэднім на 5 даляраў”. Аднак калі лічыць агульнае павышэнне коштаў на асноўныя паслугі ЖКГ, якія вагаюцца ад 11,8 да 83,7%, то сярэдняе павышэнне сягае за адзначаныя 5 даляраў.