“Песні філаматаў і філарэтаў” прагучаць у Гродне
Асноўная мэта праекта – узбагачэнне традыцый беларускага студэнцтва, узнаўленне ідэалаў і каштоўнасцяў выбітных прадстаўнікоў беларускай шляхты першай паловы 19 ст.
Важная роля будзе адводзіцца актыўнаму дыялогу з публікай, якая будзе уцягвацца ў дзеянне пад час імпрэзы.
Арганізатары абяцаюць: песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму, жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў, кранальную гісторыю сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасціі іншыя цікавосткі.
Пачатак імпрэзы а 15 гадзіне. Уваходны квіток каштуе 1000 руб.
Філаматы-студэнты Віленскага ўніверсітэта стварылі ў верасні 1817 года таемнае згуртаванне”Таварыства Філаматаў”. У яго ўвашлі самыя таленавітыя маладыя людзі. Потым іх імёны сталі шырака вядомыя ў свеце. Гэта паэт А.Міцкевіч, фалькларыст і пачынальнік новай беларускай літаратуры Я.Чачот, паэт і грамадскі дзеяч Т.Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч інш.) Галоўная мэта, якую ставілі перад сабою філаматы, – асвета роднага краю.
Здымак Радыё Рацыя