Пачобуту змянілі “занадта мяккі” прысуд

|

Андрэй Пачобут быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Яго справу разглядаў Суд Кастрычніцкага раёну, толькі ў апошні момант журналіста вызвалілі, у сувязі са скіраваннем яго справы на дадатковую праверку.

 

Пазней суд Кастрычніцкага раёна ўсё ж пакараў журналіста штрафам у памеры 1.750.000 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». Пракуратура палічыла такі прысуд занадта мяккім, Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з гэтымі прэтэнзіямі і прызначыў перагляд справы, паведамляе Радыё Рацыя.

 

Здымак з fakty.interia.pl