Чацьвёра нелегалаў штурмавалі беларуска-польскую мяжу
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Гродзенскага памежнага камітэта, удзень 12 лютага ў 900 метрах ад лініі беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя два грамадзяніна Грузіі.
25-гадовы і 19-гадовы парушальнікі планавалі нелегальна трапіць у Польшчу, каб знайсці працу ў Заходняй Еўропе.
У той жа дзень на гэтым кавалку мяжы затрымалі двух грамадзян Турцыі.
Аднаму з іх 34 гады, другому – 19.
Яны таксама збіраліся перабрацца ў Польшчу ў пошуках лепшага жыцця.
Арганізатар гэтага нелегальнага пераходу мяжы, таксама грамадзянін Турцыі, быў затрыманы ў гродзенскай гасцініцы “Нёман”.
Усе затрыманыя на час разбіральніцтва змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання памежнай групы.
Паводле БелаПАН