Прэзентацыя брашуры “Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў”

|

Як жыла беларуская вёска ў даваенныя і ваенныя гады, як руйнавалі Фару Вітаўта, творчае і культурнае жыццё ў Гродне ў 70-80 гг., заснаванне і дзейнасць першых грамадскіх арганізацый у горадзе – пра гэтыя і іншыя падзеі найноўшай гісторыі распавядаюць героі брашуры – вядомы гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч, кіраўніца хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, гарадзенскія краязнаўцы Алесь Госцеў і Віктар Саяпін, фатограф Уладзімір Выдэрка, адзін з заснавальнікаў славутага гісторыка-культурнага клуба “Паходня” Мікола Таранда, а таксама іншыя вядомыя ў горадзе людзі.

 

Некаторыя з іх былі таксама героямі дыска “Постаці”, прысвечанага людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры.

 

Прэзентацыя выдання адбудзецца 24 лютага ў час адкрытага занятку для сталых людзей-слухачоў “Універсітэту Залатога Веку”, які дзейнічае ў горадзе з вясны 2010 г. пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Месца правядзення прэзентацыі – вул. Будзёнага, 48а (пакой №69). Пачатак – у 19.00.

 

Падрыхтоўка брашуры здзейснена ў межах сумеснага праекта гарадзенскага грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

 

Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць па тэл. (0-152) 75-71-72, (029) 2847799.

 

Фота В. Саяпіна