Анджэй Пачобут выйдзе на волю паслязаўтра ў 17.40

Нагадаем, 11 лютага суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска Наталля Пратасавіцкая, якая трапіла ў спіс невыязных у краіны ЕС, прысудзіла журналіста да 15 сутак арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня на Плошчы ў Мінску, дзе журналіст выконваў свае прафесійныя абавязкі.

Пасля затрымання яго справу разглядаў Суд Кастрычніцкага раёну, толькі ў апошні момант журналіста вызвалілі, у сувязі са скіраваннем яго справы на дадатковую праверку.

Пазней суд Кастрычніцкага раёна ўсё ж пакараў журналіста штрафам у памеры 1.750.000 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». Пракуратура палічыла такі прысуд занадта мяккім, Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з гэтымі прэтэнзіямі і прызначыў перагляд справы, у выніку чаго сп Пачобут атрымаў 15 сутак арышту.

 

Касацыйную скаргу на прысуд гродзенскаму журналісту, якую падаваў ягоны адвакат Аляксандр Галіеў, Мінскі суд адхіліў. Суддзя таксама не захацеў залічыць у тэрмін пакарання амаль цэлыя суткі, калі журналіст пасля ператрусу ў сваёй кватэры быў арыштаваны КДБ і дастаўлены ў Мінск.

 

Здымак з m.wiadomosci.gazeta.pl