Выстава летувіскай мастачкі ў Гродне
Як тлумачыць творца, яна дасягнула такога ўзросту, калі чалавек адчувае, што ён знаходзіцца не зусім на зямлі, але яшчэ не на небе, а дзесьці паміж зямлёй і небам.
У юбілейнай выставе мастачка хацела паказаць не толькі свае апошнія працы, але і скульптуры, створаныя дзесяць і дваццаць год таму. З-за немагчымасці экспанаваць такую вялікую колькасць прац у адной прасторы, частку прац Венцкунене пакажуць на здымках.
Яе працы ўпрыгожваюць грамадскія месцы Каўнаса, Бірштонаса і іншых гарадоў Летувы, а таксама Нямеччыны, Польшчы, Францыі, Італіі, Іспаніі.
Адкрыццё выставы “Паміж небам і зямлёй” адбудзецца 2 сакавіка а 17 гадзіне ў Гродзенскай выставачнай залі па вул. Ажэшка.
Здымак з club.foto.ru