Артур Клінаў: раман пра бунт асобы супраць усяго свету

Творца распавёў пра першую такога кшталту рэкламную кампанію ў беларускай літаратуры, а таксама ўласна пра саму кнігу – наколькі яна аўтабіяграфічная, адкуль паўстала ідэя напісаць эксцэнтрычны раман, навошта герой кнігі надзеў на галаву шалом, якія ёсць варыяцыі тлумачэння “шалому” ў творы ды іншыя цікавосткі.

 

Прэзентацыя ў Гродне, першая ў межах піяр-кампаніі “Шалом у кожны дом” пры падтрымцы “Будзьма”, выглядала даволі сціплай. Чаму? Пра ўсё гэта слухайце ў рэпартажы Аляксея Шоты з галерэі “Крыга” на радыё “Твой Стыль”.

 

Хутка на “Тваім Стылі” можна будзе праслухаць урывак з кнігі “Шалом”, які зачытвае сам Артур Клінаў!

 

Здымак Алесі Бяленік