Купалаўскі ўніверсітэт пачне рыхтаваць лагістаў
На факультэце матэматыкі і інфарматыкі адкрылі спецыяльнасць “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”, якая ўяўляе з сябе новую галіну прафесійнай дзйнасці на стыку эканомікі, менеджмэнта і інфармацыйных тэхналогіяў.
На філфаку з’явіцца спецыяльнасць “Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”. Па словах сакратара прыёмнай камісіі купалаўскага ўніверсітэта Тамары Піваварчык, атрымаўшы кваліфікацыю “Спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі. Журналіст”, выпускнік зможа працаваць прэс-сакратаром, рэдактарам, рэферэнтам, карэспандэнтам у розных агенцыях і інш.
Упершыню сёлета будзе набор на спецыяльнасць “Сацыяльная праца (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)” на педагагічным факультэце.
На юрфаку адкрылі спецыяльнасць “Міжнароднае права” са спецыялізацыяй “Еўрапейскае права”.
Таксама ва ўніверсітэце адкрылі новы факультэт – інавацыйных тэхналогій машынабудаўніцтва, дзе адкрылі спецыяльнасць “Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)”.
Інжынерна-будаўнічы факультэт стварылі летам мінулага году, рэарганізаваўшы факультэт будаўніцтва і транспарта.