Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду
Супрацоўнік музея Аляксей Дземідовіч (на здымку) лічыць, што воля гродзенскіх улад захаваць музей ёсць, толькі пакуль не вызначана, якая бюджэтная арганізацыя будзе пастаянна дапамагаць музею:
align=”left” >– Нам толькі арэнду зрабілі – самы маленькі каафіцыент, яна недарагая, але ж святло, цяпло і ўсё гэта вылілася амаль у 300 тыс.
Ужо за два месяцы, студзень і люты, не аплочана.
Па словах Аляксея Дземідовіча, гродзенскае абласное ўпраўленне культуры прасіла камунальнага ўласніка пра незасяленне пустуючага пакуль памяшкання пад музей з надзеяй, што ў хуткім часе музей запрацуе.
Для гэтага неабходныя вялікія сродкі, нават на рамонт памяшкання і афармленне экспазіцый.
Калі сродкаў не будзе, то ёсць небяспека закрыцця музея, а каштоўныя рарытэты, якія перадалі сваякі ды блізкія Васіля Быкава будуць запатрабаваны назад.
Цяпер музей больш нагадвае перапоўненае сховішча ў каморцы плошчаю ў 15 квадратных метраў.
Вітаўт Парфёненка, Радыё Рацыя
Фота аўтара