Анджэя Пачобута папярэдзілі

|

Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў вынес папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства Анджэем Пачобутам.

 

Тэрмін акрэдытацыі Пачобута пры МЗС Беларусі як карэспандэнта польскага выдання скончыўся 24.02.2009 года, зварот “Газэты Выборчай” аб яе падоўжанні міністэрства не задаволіла, паведамляецца ў дакуменце.

 

У той жа час матэрылы, якія асвятляюць падзеі ў Беларусі, пад прозвішчам Анджэя Пачобута ў польскім выданні з’яўляюцца, хоць “у адпаведнасці з арт. 35 закона Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі забараняецца.”

 

У сваім блогу Анджэй піша, што журналісцкай дзейнасці прыпыняць не будзе, кіруючыся і надалей самым важным дакументам – Канстытуцыяй Беларусі, паводле якой кожны грамадзянін мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.

 

Здымак з fakty.interia.pl